Blumenfeld
Хмарачос
hmarachos
Проста захацелася падзяліцца дзьвума фатаграфіямі, зробленымі Эрвінам Блюмэнфэльдам - знакамітым, аднім з самых уплывовых фатографаў мінулага стагоддзя.
Нямецкі габрэй, нарадзіўся і гадаваўся ў Берліне, пасля жыў у Галандыі, Францыі - там яго і застала вайна, ад якой ён збег у ЗША. І ў штатах зрабіўся сусветна вядомым фэшн-фатографам, працаваць з якім марылі Vogue, Harper`s Bazaar, Элізабэт Ардэн і інш.
Але я не аб гэтым! Біяграфія ёсць на ангельскай Вікі, калі каму трэба. Што мне падалося цікавым, дык гэта змены ў  стылі фатографа пасля пераезду ў ЗША.
Першае фота. [Без назвы] 1937 год, Парыж.

1937-Erwin-Blumenfeld_Nude-under-Wet-Silk

Другое. "Балерына" 1949 год, Нью-Ёрк.
15248-erwin-blumenfeld-1949-ballerine-hprints-com
Выбачайце, у лепшай якасці не знайшоў. Што цікава, на самой справе другое фота значна большае за першае: 680х535 мм супраць 333х216 мм.
Не хачу ніякіх высноў рабіць - проста цікавая змена, проста добрыя, вельмі добрыя фота.
У інтэрнэтах яшчэ нямала яго прац можна знайсці - пагугліце каму цікава. Ён вельмі шмат эксперыментаваў са светам і колерам, таму далека не ўсё такое артадаксальнае, як здымкі вышэй.
Усё, да сувязі.)

Нечаканчык
Хмарачос
hmarachos
Вось што я люблю ў грамадстве спажывання, дык гэта тое, што бясплатна можна раздабыць сапраўды нядрэнныя рэчы. Што ў мяне, што ў былога саседа па інтэрнату, у абодвух у кватэрах уся мэбля з гэтай катэгорыі. А сёння вось, дзякуючы нейкаму невядомаму аматару маунтын-байкаў, якія яму раптам абрыдлі, стаў уладальнікамі GT 2001 iDrive 6.0 - няшнага двухпадвеса, які ў свае часы каштаваў каля 700 даляраў.
GT 2001 iDrive 6.0
Наколькі я разумею, "2001" значыць год выпуску... Ну, па ім не скажаш! Замяніць яму з часам што-небудзь з абвесу і будзе суперклас! *прыгадвае часы бестурботнага юнацтва, калі рассякаў на "Стэлсе" па Менску* (дададзена пасля) А не, 2009 году напэўна, калі верыць форумам.

Але гэта не ўсё! Ёсць яшчэ дзве няшкі!

Нікон і Перл

Першая - Nikon SP, дальнамерная камера прафесійнага ўзроўню, у якой выкарыстоўваецца 35-мм плёнка. Камера 1957 года выпуску, але, на шчасце, працуе цудоўна. Апарат у нейкім сэнсе культавы: апошняя дальнамерка Нікона - пасля кампанія сканцэнтравалася на люстэравых камерах. На самой справе, у наступныя тры гады (да 1960) выпускаліся яшчэ Nikon S3, S4, S3M, але фактычна яны мала чым адрозніваліся ад SP, і не мелі той папулярнасці. У 2005 годзе яшчэ выпусцілі абмежаванай партыяй 2500 копій "эспэшкі", што ілюструе значнае месца мадэлі у гісторыі развіцця фотакамер, як мне падаецца.

SP

DSC_1231

Перад тым, як я перайду да наступнай камеры, прашу заўважыць, што я не хіпстэр - я проста люблю камеры! А яшчэ ўсялякую механіку. І тое, як пленка дыстыплінуе. Усё, што я тут развёў?! Паехалі да наступнай!

Пэрл маёй калекцыі - Pearl III (трымайце свае таматы пры сабе, нават калі каламбур і нясмешны!).

Пэрл

З гаркатой быў вымушаны прызнаць, што з'яўляюся прадуктам сучаснага электроннага свету: толькі хвілін праз пяць пры падтрымцы гугла здодеў адкрыць апарат, а спуск знайшоў увогуле праз дзесяць! Ён, дарэчы, знаходзіцца на адкідной вечцы зверху справа (прамавугольная храмаваная штукенцыя, фота зверху), але перад гэтым трэба яго ўзвесці (лапка ўнізе аб'ектыва на ніжэйшым фота).

DSC_1237

Pearl гэта тое, што мы будзем ведаць у будучыні як Konica. ...вы ж ведаеце Коніку? Мадэль гэтая не такая выдатная, як папярэдні Нікон: 1955 год выпуску, у 1958 замененая на значна больш дасканалую Pearl IV - выкарыстоўваюць абедзьве камеры сярэднефарматную плёнку "тып 120". Так, што мне яшчэ вельмі падабаецца ў Японіі - тут паважаюць плёначную фатаграфію і не закінулі яе, як у нас: у кожным больш-менш вялікім магазіне электронікі можна знайсці плёнку - нават сярэднефарматку. Каля 20 даляраў каштуе. Напэўна, не буду есці некаторы час і набуду сабе адну катушку для Пэрла :)

DSC_1240

Стан камеры, дарэчы, таксама радуе: усё чысцюткае і добра працуе. Не тое што мой Зеніт у Менску =/
Ну што, наступны пост, спадзяюся, будзе ўжо с фота на плёнку!

Нарэшце!
Хмарачос
hmarachos
Учора было як мінімцм тры "нарэшце": нарэшце выдаўся лянівы выхадны дзень, нарэшце я схадзіў на канцэрт улюбёных Кіноко тэікоку і нарэшце я адкрыў для сябе яшчэ адну японскую банду, якую магу назваць цудоўнай. 
ПаехаліCollapse )

Грэх скардзіцца
Хмарачос
hmarachos
  Я прывык пастаянна рабіць дзьве рэчы: намагацца аналізаваць і пакутваць ад незразумелай і безвыходнай тугі. І адзінае, што я не намагаюся эфектыўна прааналізаваць - менавіта гэтая туга. Бо калі з ёй гэта зрабіць, яна знікне, бо высветліцца, што для яе няма ніякай прычыны. Вось праўда, я ужо амаль разумею, што незадаволенасць, нешчаслівасць і адзінота амаль заўсёды зыходзяць выключна знутры.
  Вось прыгадаю некалькі шчаслівых выпадкаў, калі я забыўся аналізаваць і пакутваць.

ДалейCollapse )


Экспазіцыя раз, экспазіцыя два
Хмарачос
hmarachos
Пазаўчора ў школцы быў семінар па буйнафарматнаму друку фота. А каб нешта ў буйным фармаце раздрукаваць, трэба яго спачатку ў такім фармаце зняць! З гэтай нагоды нам выдалі сярэднефарматныя Mamiya RZ67 Pro II. 


Фотге!Collapse )


Ч/б
Хмарачос
hmarachos
Фуф! Вярнуўся з чарговага семінару ў школке. Так крута: цябе ўжо ведаюць, усміхаюцца, гутараць. У мяне за гэтых тры дні ўжо склалося паўнаважнае пачуццё прыналежнасці да мілай хабзы! Таму запісаўся на семінар па крупнафарматнаму друку, які ў нядзелю будзе. Не магу без яе. Паабяцалі, што восенню абавязкова яшчэ што-небудзь арганізуюць.
А сёння была, як няцяжка здагадацца, чорна-белая аналагавая фатаграфія! Далі Кэнан, мадэль якога я на радасцях забыўся паглядзець, з аб'ектывам 15-85 і дзве катушкі плёнкі. На паздымаць далі гадзіну, таму я здолеў настраляць толькі 27 кадраў, прычым апошнія ўжо абы зняць. Гэта быў першы раз, калі здымаў на чорна-белую плёнку, ды яшчэ і на добрую камеру з вельмі нядрэннай лінзай. Спадабалася! Сапраўды кожнаму фота пачынаеш значна больш часу і ўвагі ўдзяляць.
Ну вось, адздымалі, праявілі самі, паелі як і ўчора бэнто, школкай падрыхтаваныя. Цяпер друк!
Агромністыя ванны з рэактывамі, лабараторыя з усім, што можна ўявіць - і ўсё цэлае ды працуе ідэальна, хоць далёка не новае! 
Кожнаму далі магчымасць раздрукаваць столькі, колькі паспее за дадзены час - адну гадзіну, - каля пяці штук А4, улічваючы, што трэба было з кожным фота хадзіць да аднаго з сэнсэяў і пытацца, ці ок і ці не трэба перадрукаваць, ну і ўвогуле пра мастацкую каштоўнасць "твора". Аўтар гэтых радкоў здолеў надукаваць чатыры фатаграфіі, і ў той жа час дзве: другую прыйшлося перараюляць два разы =/ Зашмат цёмная была. Хоць на негатыве нармальна... Карацей кажучы, не абыйшлося без цёмных сіл. Затое менавіта гэтае фота сэнсэі пахвалілі: "А-а! Какко іі!", што было вельмі прыемна.
На выхадзе яшчэ далі фотарамку (не лічбавую!) за тое, што прыйшоў другі раз. Так, я хажу туды не таму, што прагну займацца фатаграфіяй, а бо люблю халяву.
Прыйшоў дамоў і пачаў думаць, як выкласці фота сюды.
Фота сюды!Collapse )


Працяг/пачатак.
Хмарачос
hmarachos
Сёння з самай раніцы пайшоў у каледж. Гэта было першае наведванне месца, дзе я буду вучыцца два гады. Учорашняе мерапрыемства стварыла вельмі добрае ўражанне, так што ішоў, смакуючы наперад цікавы вопыт і добрыя ўражанні.
І не расчараваўся! Сумленна кажучы, ледзь не смяяўся ў голас ад радасці, калі нам распавядалі, якія магчымасці раскрывае перад намі каледж: студыі, фоталабараторыі, парк тэхнікі, дадатковыя заняткі, майстаркласы, служба занятасці (апошняе неабмежаванае ніякімі тэрмінамі: хоць праз дзесяць год пасля сканчэння навучыння можна звяртацца) - прычым уся матэрыяльная база даступная ў любы час: прыходзь і займайся! Я ўжо хачу вучыцца там, проста з наступнага месяца - і не менш за пяць год! 
Так, пасля брыфінгу мы пайшлі разбіраць фатаграфіі, зробленыя ўчора. Кожны атрымаў раздрукоўку з мініяцюрамі ўсіх, зробленых ім кадраў плюс дзесяць лепшых (на думку аўтара) фатаздымкаў у фармаце "10х15". Разбіралі так: аўтар раскладвае сваі фота ў тым парадку, які ён лічыць найлепшым, і адыходзіць у бок. Цяпер яму нельга нічога гаварыць - астатнія павінны разглядзець фота і зразумець для сябе, што намагаўся адлюстраваць, выразіць аўтар. А пасля ўжо параўноўвалася ідэя з уражаннем. Дайшла чарга да мяне:
Выклаў фотаCollapse )


Challenge Accepted
Хмарачос
hmarachos
Схадзіў на "2 days challenge", арганізаваны маім вучылішчам - нешта кшталту інтэрактыўнага дню адчыненых дзвярэй. Ведаеце, я цяпер страшна хачу пачаць ужо там вучыцца! 
Чэлендж падзелены на дзве часткі: пленэр з выкладчыкамі ў першы дзень і разбор палётаў, апрацоўка і раздрукоўка фота ў другі. Першае, што мяне здзівіла - колькасць удзельнікаў: 5 дзяўчынак і я. Вы што, смяецеся?! Такое класнае мерапрыемства! Я думаў, чалавек 40 будзе!
Карацей, усім раздалі камеры (ніколі яшчэ не бачыў столькі няшных Нікончыкаў - 15 штук Д90! Я, дарэчы, не ўзяў, бо ў мяне свая ёсць), правялі брыфінг і ўсе пайшлі здымаць. З намі былі два выкладчыкі і яшчэ 5 сэмпаяў. Ведаеце, мне здаецца, я схільны ідэалізаваць калектывы. Калі толькі прыехаў, здавалася, што нашыя інтэрнацкія проста супер-няшкі і мы з імі будзем весела тусіць - не тусім. Да гэтага на ЛКЗ у БДУ паступіў і таксама думаў, што ў Царскасельскі ліцэй трапіў. Праз год расчараваўся. І гэтыя рабяты мне зараз падаліся ну такімі класнымі! Вясёлыя ўсе, розныя такія. І ўсе сур'ёзна займаюцца фатаграфіяй. Калі худзенькая дзяўчынка ў вялікіх акулярах адным грацыёзным рухам ідэальна правільна закруціла рамень камеры на прыдалонні, у мяне проста сэрца мацней забілася.
Наздымаў 130 кадраў за 3 гадзіны. Паглядзім, што там атрымалася. Здымаў я на школьную картку памяці, так што паглядзім толькі заўтра. І паглядзім, якія рабяты гэтыя. Калі атрымаецца з імі стусіцца.
Да заўтра :) 

З.Ы. Рэбзя, конкурс! Не, звяртаюся за дапамогай! Не аднаму мне трэба - усёй беларускай мове! Давайце выдумім скарочаную назву для люстэркавых фотакамер (а-ля руская "зеркалка)! Думаю, можна зыходзіць альбо з поўнай назвы, альбо з англамоўнай абрэвіятуры - DSLR.

Ясукуні
Хмарачос
hmarachos
На самой справе, гэта было ўжо не першае маё наведванне легендарнага храму, але як можна было адмовіцца ад прапановы "схадзіць паглядзець, як лаюцца фашысты з камуністамі"? Гэта мне так японец знаёмы сказаў. Фашыстамі ён кліча правых радыкалаў, якія ездзяць на чорных мікрааўтобусах с нацыянальнымі сцягамі, а камуністамі ці анархістамі - левых. Яны здаецца ні на чым настолькі характэрным не ездзяць. Я ўжо прадчуваў магчымасць зрабіць няшны фатасэт...
DSC_0073
Чорная тачка "фашыстаў"

Але ўсё сапсавалі карэйцы.Collapse )


Fuji Rock Fest 2012
Хмарачос
hmarachos
850 фота, з іх я некалькі гадзін абіраў 114, пасля яшчэ колькі часу тыкаў іх у Фаташопе - усё! Сіл больш няма! Постам будуць каментарыі да фота, якія ўжо чакаюць вас у Гуглаплюсе: https://plus.google.com/photos/117688933833090323549/albums/5773814781479031969

?

Log in

No account? Create an account